Музей Бібліі адкрыюць у Вашынгтоне ў 2017 годзе

    museum-of-the-bibleМузей Бібліі адкрыюць у Вашынгтоне, акруг Калумбія, у 2017 годзе. Некамерцыйнай музей плошчай 430 тыс. квадратных футаў будзе знаходзіцца ў сталіцы ЗША ў двух кварталах ад Нацыянальнай гандлёвай алеі (National Mall) і ў трох кварталах ад Капітолія, паведамляе museumofthebible.org.

    Музей прадставіць экспанаты з гісторыі Бібліі і інтэрактыўныя элементы, якія адлюстроўваюць біблейскія падзеі. Стварэнне музея дазволіць запрасіць усіх людзей у свет Бібліі – дзякуючы музейным экспанатам і навуковым заняткам.Музей, які ствараецца на аснове унікальнай калекцыі сям’і мільярдэра Стыва Грына, члена адной з цэркваў Паўднёва-баптысткай канвенцыі, будзе адкрыты для ўсіх жадаючых – вернікаў і няверуючых.З 2009 года пачала стварацца калекцыя біблейскіх артэфактаў, якія будуць прадстаўлены ў экспазіцыі музея. За гэты час, уключаючы 2014 год, перасоўныя выставы экспанатаў пабывалі ў пяці гарадах ЗША і трох краінах свету (у гарадах Ватыкан, Гавана, Ерусалім).

    Гэта адна з найбуйнейшых у свеце прыватных калекцый рэдкіх біблейскіх тэкстаў, экспанатаў і артэфактаў, вядомая як Green Collection, і ўключае каля 40000 экспанатаў. Такая буйная калекцыя будзе сабрана пад адным дахам ў Музеі Бібліі. Яна ўключае, у прыватнасці, клінапісныя таблічкі, якія датуюцца часам Абрагама, біблейскія папірусы і рукапісы, скруткі Торы, рэдкія друкаваныя Бібліі.

    Будаўніцтва музея пачнецца неўзабаве.