Касцёл святога Барталамея ў Вільні будзе цалкам беларускім

biskup27 лютага дапаможны віленскі каталіцкі біскуп Арунас Панішкайціс прыняў у сябе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Вільні. Падчас аўдыенцыі біскуп зазначыў, што касцёл святога Барталамея мусіць стацца толькі беларускім і набажэнствы ў ім будуць адбывацца толькі па-беларуску.

Зараз галоўная задача — знайсці для гэтай мэты адпаведнага душпастыра. Біскуп паабяцаў для гэтага ўсё зрабіць. Ён таксама перадаў словы прывітання і падтрымкі ад віленскага мітрапаліта Гінатараса Грушаса, які цалкам падзяляе гэту пазіцыю і таксама паабяцаў зрабіць усё, каб беларусы ў Віленскай архідыяцэзіі мелі магчымасць да паўнавартаснага беларускага рэлігійнага жыцця, паведамляюць westki.info.

Арунас Панішкайціс паведаміў, што яму вельмі падабаецца беларуская мова, якую ён пакуль не цалкам разумее. Біскуп паабяцаў больш дэталёва заняцца беларускай мовай і гісторыяй Беларусі, падрабязна распытаў пра беларускія арганізацыі Вільні, іх жыццё і дзейнасць.

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер МТС: +37529 566 45 53. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги