У Іспаніі забілі святара і выкралі самы маленькі ў свеце абраз

    ispУ іспанскім мястэчку Віланова дос Інфантэс знойдзены забітым 77-гадовы каталіцкі святар Адольфа Энрыкес. 13 сакавіка паліцыя выявіла яго мёртвым ў стозе сена з наяўнасцю слядоў гвалтоўнай смерці. Святар служыў у парафіі 45 гадоў.

    Адначасова быў выяўлены крадзеж абраза Багародзіцы “Панны Крышталя”,  шанаванага з XVII стагоддзя – самай маленькай ў свеце выявы Маці Божай, паведамляе ccaa.elpais.com.

    Віланова дос ИІфантэс – мястэчка з насельніцтвам 250 чалавек, вядомае свяцілішчам, у якім знаходзўся выкрадзены абраз.

    У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе здзейсненае ўзброенае абрабаванне манахіняў Кангрэгацыі паслугачак хворым святога Камілуса. Глыбокай ноччу на аўтамабіль, у якім ехалі законніцы, напалі ўзброеныя людзі, якія пазбавілі іх маёмасці і аўто.

    Каментуючы напад на манахіняў, кардынал Шыблі Ланглуа падкрэсліў: «З лістапада 2014 да цяперашняга моманту падвергліся нападам прыблізна дваццаць будынкаў, якія належаць манахіням, многія з якіх былі збітыя і пацярепелі». Па словах кардынала, «рабаўнікі бяруць усё запар: грошы, пашпарты, важныя дакументы і іншыя каштоўнасці», паведамляе fides.org.

    Адначасова кардынал адзначыў рост нестабільнасці ў краіне – нападам штодня падвяргаюцца і свецкія грамадзяне, няспынна здзяйсняюцца забойствы.