На “Чыжоўка-Арэне” прайшла масавая малітва за Беларусь (фотарэпартаж) (відэа)

малітва за Беларусь_36На “Чыжоўка-Арэне” 30 траўня напярэдадні свята Святой Тройцы прайшла масавая малітва за Беларусь, у якой прынялі ўдзел сотні хрысціянаў. Шмат каму з іх не хапіла месцаў для сядзення.

Хоць малітва была арганізавана Рэлігійным аб’яднаннем абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі, удзельнічалі ў ёй і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя.

Пачалася малітва прывітальным словам біскупа ХПЕ Леаніда Вараненкі. Пасля музычнага праслаўлення вернікі маліліся аб бласлаўленні ўсіх сфер жыцця беларускага народа, за ўрад краіны, за ўмацаванне сем’яў, за выхаванне моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях, супраць сіроцтва, супраць наркатычнай і алкагольнай залежнасці.

Завяршыў малітву спеў “Вечна жыві мая Беларусь”.

Фота, відэа Надзеі Гацак