У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве штодня будуць служыць імшу
У капліцы Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве штодня будзе праходзіць каталіцкая імша, паведаміў каплан новаабранага прэзідэнта Анджэя Дуды Збігнеў Крас. Святар адзначыў, што з просьбай узяць на сябе гэтую функцыю да яго звярнуўся сам Дуда 25 ліпеня.
Паводле яго слоў, з Анджэем Дудам яны знаёмыя некалькі гадоў. Дуда прыязджаў у Ліпніцу-Мураваную, дзе Крас быў пробашчам парафіі, «у сувязі са сваімі палітычнымі і грамадскімі абавязкамі», паведамляе Радио Польша.
Новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, інаўгурацыя якога адбылася 6 жніўня, шматкроць падкрэсліваў, што з’яўляецца глыбока веруючым чалавекам. У прыватнасці, у сваёй перадвыбарнай кампаніі ён абяцаў «блакаванне ўсіх дзеянняў, якія закліканы падрэзаць карані польскага грамадства – карані нашай веры. Гаворка ідзе пра чужыя ідэалагічныя плыні і чужыя паняцці, якія ў разуменні левай ідэалогіі павінны стварыць новага чалавека, з чым я, каталік, чалавек, галава сям’і, абсалютна нязгодны».
Related news
Latest news
- To Olga, working as a programmer is a true hobby 08.12.2018 00:42
- Polina dreams to work as a teacher 23.09.2018 09:33
- Evgenia lives on a farm and treats horses 22.09.2018 16:22
- ECPYouth president: we try to connect people in one European Christian voice 04.03.2018 21:11
- Minsk Church was closed during opposition march 23.02.2017 22:16