Святыя вярнуліся на гярбы Жыровічаў і Адэльска

Некаторым  гарадам і мястэчкам  вярнулі гістарычныя ці надалі новыя гярбы. У гэтым ліку, Жыровічам Слонімскага раёна і  Адэльску ў Гродзенскім раёне. Такое рашэнне, як перадае БЕЛТА, прынята згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

 

герб адэльскаТак, герб Адэльска — выява святога Антонія Падуанскага на шчыце нябеснага колеру. Герб са святым выкарыстоўваўся яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай — чатыры гады таму мясцовы ксёндз знайшоў у парафіяльным архіве дакумент 1795 года, у якім апошні кароль РП — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнавіў герб і даваў дазвол на яго выкарыстанне. Святар разам в вернікамі падрыхтаваў навучнае абаснаванне, якое разглядзеў Геральдычны савет пры Прэзідэнце. Адметна, што ў Адэльску знаходзіцца родная парафія мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

герб жыровічаўЖыровічы атрымалі Магдэбурскае права ў сяр. 17 стагоддзя. Цяпер, як і 350 год таму, на гербе выява двух мужчын: адзін з іх стаіць на каленях, а другі (Язафат Кунцэвіч) трымае ў працягнутых руках кнігу, а пад імі — меч.

Святы Антоній Падуанскі (лац.: Antonius Patavinus, італ.: Sant’Antonio di Padova, парт.: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231)  — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.

Язафат Кунцэвіч (1580 — 12 лістапада 1623) — грэка-каталіцкі царкоўны і грамадскі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, царкоўны пісьменнік, святамучанік.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі