Памёр беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко

Кійко-300x168У Мінску 3 кастрычніка ў рэанімацыі 10-й клінічнай бальніцы ў выніку цяжкай хваробы памёр беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко, паведаміла ў Facebook грамадская актывістка Галіна Сіўчык.

Развітанне з памерлым адбудзецца 6 кастрычніка, паведамляе Радыё “Свабода”.

Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў бібліятэкарам у касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.

У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне Курапатаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
03.10.2014 Беларусь|




Блогі