Беларусам прапанавалі адчуць, як жывецца невідушчым людзям (фотарэпартаж)

caritas (42)

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» сумесна з праграмай «Мівія» і грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» правялі акцыю «Свет у дотыку».  Удзельнікамі акцыі сталі журналісты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Кожнаму з прысутных па чарзе апраналі маску на вочы і праводзілі ў «Цёмны пакой», дзе яны апыналіся ў абставінах, блізкіх да тых, у якіх жывуць людзі, пазбаўленыя зроку. Прадстаўнікі «Мівіі» прапаноўвалі вызначыць па паху і гуку кавалкі прадуктаў, паспрабаваць на дотык зразумець, якія рэчы знаходзіліся ў невялікіх пакунках, таксама пры прасоўванні рукі ўва ўмоўны камод неабходна было вызначыць, якія рэчы спатрэбяцца ці не спатрэбяцца пры выхадзе на вуліцу.

Далей, што выклікала пэўныя складанасці ўва ўдзельнікаў, неабходна было нагамі зразумець матэрыял, на які трапілі (гэта быў керамзіт).

Пасля трэба было дотыкамі па макетах з архітэктурнымі формамі здагадацца аб тым ці іншым будынку.

Як дзяліліся ўдзельнікі акцыі пасля здымання маскі, падчас падзеі ім здавалася, што яны абыйшлі досыць вялікую прастору, нягледзячы на абмежаванасць пакою для самой акцыі.

Была магчымасць апрануць адмысловыя акуляры, якія стваралі ілюзію тых ці іншых зрокавых захворванняў.

Кожны мог напісаць шрыфтам Брайля невялікую паштоўку, што выявілася вельмі няпростай і ня хуткай справай.

На акцыі прысутнічаў дырэктар «Карытас» ксёндз Віталь Дабраловіч і прадстаўнікі «Мівіі» і «Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Фота Paval Hadzinski

VK

Каментары





Блогі