Абшчына Тэзэ запрашае моладзь Еўропы пражыць Новы год у братэрстве

Тэзе7

Упершыню іспанскі горад Валенсія прыме тысячы маладых удзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ, якая пройдзе 28 снежня — 1 студзеня. Госці будуць расселены па сем’ях. Прыязджаючых прымаюць усе цэрквы.

Сярод мноства запрошаных спікераў вылучаюцца лідары юдэйскай і мусульманскай суполак, якія правядуць семінар, прысвечаны міжрэлігійнаму дыялогу, паведамілі Krynica.info ў суполцы Тэзэ.

Падчас кожнай вячэрняй малітвы кіраўнік абшчыны брат Алоіс вылучыць некалькі прапаноў аб тым, як жыць міласэрнасцю і паглыбляць сусветнае братэрства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі