Беларускія правацэнтрысты правялі акцыю супраць расійскай авіябазы ў Бабруйску

IMG_20151230_131450

У Бабруйску 30 снежня адбылася сумесная акцыя беларускіх правацэнтрысцкіх сілаў супраць размяшчэння ў горадзе расійскай ваеннай базы. Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Руху «За Свабоду», Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Падчас акцыі на вуліцах і рынку горада яе ўдзельнікі раздавалі мінакам навагоднія паштоўкі з пажаданнямі мірнага неба ў 2016 годзе, інфармацыяй аб небяспецы ад размяшчэння базы і лагатыпамі партый і арганізацый, якія ўдзельнічалі ў акцыі, паведамляе bchd.info.

Як адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, «дамовамі аб размяшчэнні ў краіне расійскіх вайсковых баз, аб уцягванні Беларусі ў ваенныя саюзы груба парушаецца Канстытуцыя Беларусі і краіна ўцягваецца ў ваенныя канфлікты».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі