У Швецыі 15-гадовы мігрант з прытулку зарэзаў 22-гадовую супрацоўніцу

приютУ шведскім горадзе Мёльндаль блізу Гетэборга ў прытулку для непаўналетніх мігрантаў, якія прыбылі без бацькоў, у ноч на 25 студзеня 15-гадовы падлетак зарэзаў 22-гадовую супрацоўніцу цэнтра. Дзяўчына памерла ад страты крыві.

Падлетак арыштаваны, аб матывах нападу паліцыя пакуль не паведамляе. Па сведчаннях відавочцаў, паміж падлеткам і дзяўчынай разгарэлася слоўная сварка, у нейкі момант непаўнагадовы мігрант дастаў нож і накінуўся на дзяўчыну. Сямёра супрацоўнікаў і насельнікаў прытулку, якіх цяпер дапытвае паліцыя, ледзь адцягнулі яго ад дзяўчыны, паведамляе aftonbladet.se.

З шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі дзяўчына была дастаўленая ва ўніверсітэцкую бальніцу, дзе памерла ад страты крыві.

Прыбылы на месца забойства прэм’ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвэн заявіў, што ў шведаў ёсць падставы баяцца паўтарэння падобных нападаў з боку юных уцекачоў. Шведскае агенцтва па справах міграцыі таксама паведамляе, што ў апошні час падвоілася колькасць сігналаў пра пагрозы і выпадкі гвалту ў цэнтрах для ўцекачоў. Адначасова пачасціліся напады на прытулкі для ўцекачоў з боку мясцовага насельніцтва.

У мінулым годзе ў Швецыю прыбылі больш за 150 тысяч мігрантаў. Сярод краінаў Еўрасаюза па прывабнасці для ўцекачоў Швецыя знаходзіцца на другім месцы пасля Германіі.

«Мы ўсё часцей атрымліваем падобнага роду выклікі. Такія інцыдэнты пачалі адбывацца з таго часу, як з-за мяжы прыбыла шмат уцекачоў», — заявіў прадстаўнік мясцовай паліцыі Томас Факсбарг, які пакуль не называе нацыянальнасці забойцы і не каментуе абставінаў, пры якіх той прыбыў у краіну.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі