Каталіцкія і пратэстанція гурты зладзілі фэст хрысціянскай музыкі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

fest (3)

У Баранавічах 31 студзеня адбыўся пяты фэст хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». У цалкам запоўненай залі Дома культуры тэкстыльшчыкаў сабраліся аматары ўсіх узростаў і розных хрысціянскіх канфесій.

Прыехала вялікая колькасць каталіцкіх святароў і клерыкаў, а ў сярэдзіне фэсту са сцэны да гасцей фэсту звярнуўся біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Сярод выступоўцаў былі дастаткова знакамітыя каталіцкія і пратэстанцкія гурты:

— “Ave” — з гарадзенскай духоўнай сэмінарыі;

— “Подых Духа” — з пінскай духоўнай сэмінарыі;

— пратэстанцкі гурт “PARACLETOS” з Брэсцкай вобласці;

— Павел Ферэнец з гурта The Fraize разам з Ксеніяй Лазковіч;

— гурт мінскай каталіцкай парафіі Яна Хрысціцеля “Небасхіл”;

— баранавіцкі гурт The Crossway.

Арганізатарам мерапрыемства быў ксёндз Павал Рудзьман.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі