У Пакістане могуць перагледзець закон аб «блюзнерстве»

спаленне крыжа ў ПакістанеКіраўнік пакістанскага Савета па ісламскай ідэалогіі Мухамад Хан Шэрані 5 лютага заявіў аб жаданні перагледзець закон аб «блюзнерстве». Гэты закон з’яўляецца адным з асноўных заканадаўчых інструментаў у арганізацыі масавых ганенняў на хрысціянаў у Пакістане.

У гэтай краіне любая крытыка ісламу, нават чуткі пра тое, што нехта не надта прыязна адазваўся пра іслам, пагражае мамэнтальным налепваннем цэтліка адрачэнца і блюзнера, што можа пацягнуць расправу натоўпу і крымінальны перасьлед, паведамляе ru.reuters.com.

Шэрані распавёў, што хацеў бы пачаць абмеркаванне закона аб блюзнерстве і разгледзець, наколькі справядлівыя пакаранні ў выглядзе смяротных прысудаў: «Ураду Пакістана варта на афіцыйным узроўні перадаць выкананне закона аб блюзнерстве ў Савет па ісламскай ідэалогіі. Тады Савет ужо зможа разглядаць пытанні аб узмацненні жорсткасці або змякчэнні закона».

Закон аб «блюзнерстве» у Пакістане мяркуе пакаранне аж да смяротнай кары. Сёння дзейнічае мараторый на смяротныя пакаранні, аднак выпадкі вулічнай расправы над хрысціянамі са смяротным зыходам здзяйсняюцца з рэгулярнай паўтаральнасцю. Таксама маюць месца абвінавачванні хрысціянаў у крадзяжы і іншых злачынствах, якія цягнуць за сабой пакаранні без расследаванняў.

Раней Савет па ісламскай ідэалогіі адхіліў законапраект аб абмежаванні шлюбаў з дзецьмі як супярэчны палажэнням ісламу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі