Арцыбіскуп Гуджэроцці заклікаў украінцаў зразумець кампраміс Папы Францішка


У Кіеве у грэка-каталіцкім саборы Уваскрасення Хрыстова 14 лютага Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пасля Боскай Літургіі на завяршэнне Года кансэкраванага жыцця пракаментаваў сустрэчу Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім, нагадаўшы пра неабходнасць заўсёды бачыць сонца за хмарамі і ўдакладніўшы, што ў дадзеным выпадку ролю хмараў адыгрывалі самалёты.

Гуджэроцці
«Нам заставалася толькі сядзець перад тэлевізарам і глядзець на сустрэчу двух самалётаў, – але гэта таксама сустрэча двух чалавек, а сутрэча двух чалавек заўсёды ёсць таямніцай Божай, – кажа прадстаўнік Ватыкана. – Трэба ўсё аддаць Божай міласэрнасці. Калі не рабіць ніякіх крокаў наперад, будзе артроз. Я ведаю, як ваш народ пакутуе з-за цяжкасцяў з разуменнем гэтай сустрэчы”, паведамляе credo-ua.org.

“Прашу вас быць цярплівымі, таму што не заўсёды ўсё, хто хочуць нешта сказаць, могуць гэта сказаць. Даводзіцца шукаць кампраміс. Я ведаю, колькі працы каштавала падпісаць гэтакі дакумент. Але не ў падпісаным справа. Тое, што людзі запомняць, — гэта абдымкі», – кажа іерарх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі