У Брэсце абрынулася брама бернардынскага кляштара
У Брэсце 17 лютага абрынулася арка брамы бернарынскага кляштара, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці блізу праваслаўнага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра.
Нягледзячы на намаганні валанцёраў, якія клапоцяцца аб захаванні рэшткаў самага старога будынку з тых, што захаваліся на сённяшні дзень у Брэсце, кансервацыя руінаў мясцовымі ўладамі адкладваецца. У выніку арка брамы кляштара абрынулася пры спробе валанцёра яе ўмацаваць, практычна ў той момант, калі пад ёй меліся прайсці аглядальнікі. Пра здарэнне напісаў у сацыяльных сетках сам валанцёр, паведамляе euimedia.com.
У 1605 годзе каталікамі-бэрнардынамі былі ўзведзены драўляныя пабудовы, касцёл і кляштар. З ахвяраванняў Льва Сапегі і Яна Галемскага замест драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які ў 1623 годзе быў асвечаны ў імя Яна Хрысціцеля і святой Ганны. Праз год быў таксама заснаваны і жаночы драўляны кляштар. Пазней тут жа былі ўзведзеныя каменны касцёл і кляштар бэрнардынак, пабудова якіх скончылася ў 1750 годзе.
Да 1941 года ў кляштары, пераробленым для патрэбаў крэпасці, размяшчаўся шпіталь. У яго мурах і былі ўзятыя ў палон параненыя і медыкі з мядсёстрамі, якіх пасля немцы выкарысталі як “жывы шчыт” супраць абаронцаў крэпасці.
Пасля развалу СССР будынак паступова разбураўся.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)