Архіепіскап Гурый: Вераадступніцтва ў самой сустрэчы Патрыярха і Папы няма

Гурый
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, cвятар епархіі якога адмовіўся памінаць падчас набажэнстваў імя Патрыярха Кірыла з-за сустрэчы апошняга з Папам Францішкам 12 лютага на Кубе, заявіў, што падчас Сабору магчымасць такой сустрэчы не абмяркоўвалася, і для многіх іерархаў яна сапраўды з’явілася нечаканасцю, аднак агульны фон праблематыкі збліжэння Цэркваў Усходу і Захаду з’яўляецца станоўчым.

Нягледзячы на ​​тое, што, з гледзішча іерарха, праблема суіснавання з Грэка-Каталіцкай Царквой ва Украіне застаецца і «перашкаджае нармалізацыі адносінаў паміж дзвюма Цэрквамі», архіепіскап Гурый раіць усвядоміць важнасць і драматычнасць іншых аспектаў — сітуацыі на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы, дзе адбываецца генацыд хрысціянскага насельніцтва, а таксама папулярызацыю гомасексуалізму і аднаполых шлюбаў. Па словах уладыкі Гурыя, такая сітуацыя «падштурхоўвае да дыялогу» Цэркваў, паведамляе eparhia.by.

Гаворачы аб неадназначнай рэакцыі шэрагу праваслаўных вернікаў на сам факт сустрэчы Папы і Патрыярха і падпісанне імі сумеснай Дэкларацыі, архіепіскап адзначыў, што «вераадступніцтва ў самой сустрэчы Патрыярха і Папы няма».

«Не было, на шчасце, іх сумеснага богаслужэння або здзяйснення якіх-небудзь сумесных царкоўных абрадаў, не падымаліся пытанні аб пераглядзе канонаў або веранавучальных ісцінаў Праваслаўя», — удакладняе кіраўнік Навагрудскай епархіі, дадаючы, што «не варта блытаць царкоўныя каноны з чалавечымі ўзаемаадносінамі» .

«Вядома ж, калі гэтая сустрэча пасля прывядзе да сумесных богаслужбаў і парушэнняў царкоўных правілаў і пастановаў, то ў такой «царкве» ні служыць, ні маліцца будзе нельга. Бо, што тычыцца адносінаў Праваслаўнай Царквы з астатнім хрысціянскім светам, то тут толькі адзін шлях вядзе да адзінства — гэта шлях вяртання адышоўшых ад Праўды праз пакаянне ва ўлонне Адзінай, Святой, Саборнай і Апостальскай Царквы», — настойвае ўладыка Гурый.

Кажучы аб асцярогах шэрагу вернікаў адносна «згубнасці» будучага Усеправаслаўнага Сабора, які пройдзе летам у Грэцыі, архіепіскап Гурый нагадвае, што «ні пра якія аб’яднанні Праваслаўнай Царквы з інаслаўнымі гаворка не ідзе. Сабор не плануе разглядаць і дагматычныя пытанні – гаворка ідзе аб пытаннях кананічных», а таксама раіць уважліва чытаць праектныя дакументы Сабора, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе на афіцыйных сайтах Царквы.

VK

Каментары





Блогі