Ігумен беларускага манастыра адмовіўся памінаць Патрыярха з-за сустрэчы на Кубе

monastery

Настаяцель Свята-Зосіма-Савацьеўскага Вяліка-Кракоцкага мужчынскага праваслаўнага манастыра ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна благачынны ігумен Амвросій звярнуўся з лістом да архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў сувязі з сустрэчай 12 лютага на Кубе Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла. Тэкст ліста прадстаўлены ў супольнасці Портал-Credo.Ru ў Facebook.

Падпісаныя на Кубе дэкларацыі ён абвясціў «усенароднай пропаведдзю ерасі экумэнізму ў духу Баламандскай Уніі». «Таму вымушаны выказаць пратэст з мэтай найхутчэйшага саборнага разгляду гэтага пытання. Формай пратэсту будзе адмова ў памінанні імя Патрыярха на набажэнствах на падставе 15 Правіла Канстанцінопальскага двухразовага Сабору, заснаванага на 31 Апостальскім Правіле, што не з’яўляецца выхадам за межы Царквы», — адзначыў ігумен, паабяцаўшы усіх прапаведнікаў экуменізму памінаць келейна.

Ён таксама заклікаў архіепіскапа Гурыя выступіць у абарону «адзінства Царквы ад згрызоты згубнай ерасі экумэнізму».

Разам з тым, паводле наяўнай інфармацыі, ліст падтрымкі ў іерарха не знайшоў і за адмову ад памінання імя Патрыярха ігумена Амвросія забаранілі ў служэнні.

Характэрна, што сам архіепіскап Гурый сам неаднаразова выступаў з крытыкай каталіцтва і, перш за ўсё, уніяцтва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі