У Вільні ў касцёле святога Варфаламея богаслужбы будуць весціся толькі па-беларуску

Вільня
У Вільні 13 сакавіка ў касцёле святога Варфаламея падчас нядзельнай Святой Імшы дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс абвесціў, што з гэтага дня богаслужбы ў касцёле будуць весціся толькі па-беларуску, бо святыня перададзеная супольнасці віленскіх беларусаў.

Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Панішкайціс нагадаў, што ў Вільні ёсць касцёлы, дзе Святыя Імшы служацца толькі на адной мове – польскай, літоўскай ці украінскай, таму “лагічна, што і беларусы павінныя мець свой касцёл”, паведамляюць Весткі.info.

Святую Імшу біскуп Панішкайціс служыў па-беларуску, падкрэсліўшы, што беларусы – не чужыя ў ў Віленскай архідыяцэзіі.

Душпастырам для беларусаў Вільні прызначаны брат Арыюш Малыска OFM Cap з супольнасці Меншых Братоў Капуцынаў.

Набажэнствы на беларускай мове будуць адбывацца штодзённа а 18.00. У нядзелю будзе дзве Імшы на беларускай мове а 10.00 і 12.00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі