Парэшткі мінскіх лютэранаў просяць перапахаваць згодна з лютэранскімі традыцыямі

кладбище

Гарадзенскія вернікі пад кіраўніцтвам прадстаўніка арцыбіскупа Евангелічна-Лютэранскай царквы Расіі ў Беларусі пастара Уладзіміра Татарнікава звярнуліся да старшыні Мiнскага гарвыканкаму Андрэя Шорца і ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі з просьбай пахаваць згодна з лютэранскімі традыцыямі ўсе раскапаныя парэшткі на тэрыторыі былых Лютэранскіх могілак у Мінску.

Таксама яны просяць мінскія ўлады ўсталяваць мемарыяльны знак у гэтым месцы. «У Мінску няма дзеючай абшчыны, і там няма каму вырашаць гэтыя праблемы. Пашанцавала, што жыхары сталіцы звярнулі ўвагу на сітуацыю і дамагліся, каб работы часова прыпынілі. Зараз для лютэран Беларусі вельмі важна захаваць тое, што мы маем, хоць гэта і знаходзіцца ў зямлі», — сказаў пастар, паведамляе “Твой стыль”.

Біскуп Самастойнай Евангелічна-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Меерсон у каментары карэспандэнту Krynica.info раскрытыкаваў будаўніцтва дарогі ў Мінску на месцы былых лютэранскіх могілак, падчас якога былі разрытыя пахаванні і на паверхні апынуліся чарапы і косці памерлых. «Гэта не па-чалавечы. Так рабіць нельга», — заявіў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі