Памёр былы апостальскі нунцый у Беларусі Дамінік Грушоўскі

грушоўскі

Раніцай 27 ліпеня ва ўзросце 90 гадоў памёр былы апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Ён памёр у горадзе Нітра (Славакія).

Развітанне з ім пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касцёле Нітры. Пахаванне адбудзецца 1 жніўня, паведамляе aktuality.sk.

Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 годзе. Святаром стаў у 1950 годзе ў камуністычнай Чэхаславакіі, біскупам – у 1983-м. У 1996 годзе паступіў на дыпламатычную службу ў Ватыкане і быў прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі. Займаў гэтую пасаду да 2001 года. З 2007 годзе жыў у роднай Славакіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі