Гурт “Laudans” прэзентаваў новы кліп

ZiOZUuIg-is

У апошні дзень лета гурт “Laudans” прэзентаваў кліп на спеў “Той Самы Госць”, словамі для якога стаў верш хрысціянскай паэткі Ірыны Багдановіч.

Кліп гурт здымаў сваімі сіламі. Здымкі адбываліся ў Польшчы, у гарадах Шчытна і Вроцлаў, а адзін з эпізодаў быў зняты на Грунвальдскім полі.

Асаблівую падзяку ў падрыхтоўцы кліпа гурт выказвае Віталю Жартуну і Максіму Боландзю, а таксама дзякуе сваім сем’ям за падтрымку.

“Laudans” – найбольш дзейсны і актыўны гурт хрысціянскай сцэны Беларусі. Нагадаем, што нядаўна гурт “Laudans” выдаў свой другі альбом пад назвай “Адзінства”, а таксама быў адным з арганізатараў фестывалю хрысціянскай музыкі “Laudato Si” у Беразінскім. За год гэты гурт дае прыкладна каля 60 канцэртаў у Беларусі і за яе межамі.

Прэзентацыя кліпа і бліжэйшы канцэрт гурта адбудзецца 4 верасня ў Кальварыйскім касцёле ў Менску пасля імшаў на 14.00 і на 18.00.

Крыніца.інфо жадае “Laudans” творчых поспехаў і натхнення!

Падрыхтавала Вольга Севярынец

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі