“Таблеткі ў кветкі” – жывы валанцёрскі семінар прайшоў у Мінску (фотарэпартаж)

dsc_1324

9 лістапада ў Мінску прайшла трэцяя сустрэча валанцёрскага клуба “Крыніца валанцёраў” прысвечаная хворым дзецям у бальніцах і дзіцячых дамах.

“Таблеткі ў кветкі” – менавіта такая назва здалася арганізатарам найбольш трапнай, каб апісаць серыю валанцёрскіх майстар-класаў і выступаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню ведаў і ўменняў “бальнічных” валанцёраў.

На сустрэчу былі запрошаныя ўсе жадаючыя: тыя, хто ўжо займаецца дапамогай хворым дзецям і тыя, хто хацеў бы далучыцца да гэтай справы.dsc_1226

Сярод выступоўцаў і трэнераў на сцэне пабывалі бальнічныя клоуны “Fanny nose”, кіраўнік праекта садзеяння рэабілітацыі “Ацаляльная магія” Віталій Паўлаградскі, аквагрымёры і валанцёры. Яны правялі майстар-класы па мадэляванню шарыкаў, дзіцячаму аквагрыму, фокусах і спецгульнях. Адкрыў сустрэчу выступ па тэме псіхалогіі дырэктара сацыяльнага цэнтра “Шчаслівы малыш” Ірыны Шмак.

Памяшканне для правядзення сустрэчы прадаставіла грамадскае аб’яднанне “Фіальта”.dsc_1394

Нагадаем, што клуб “Крыніца валанцёраў” – гэта клуб валанцёрскай супрацы, адукацыі, знаёмстваў, супольных праектаў, а таксама месца, дзе кожны, хто хоча займацца валанцёрствам, можа далучыцца да добрай валанцёрскай каманды. Падобныя сустрэчы клуб праводзіць з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да актуальных тэмаў валанцёрскага жыцця і для яднання розных супольнасцяў і арганізацыяў у сяброўскай атмасферы адукацыі і супрацы. Далучыцца да валанцёрскага клуба “Крыніца валанцёраў” можна праз сацыяльныя сеткі па адрасе krynicavalanciorau альбо праз пошту krynicavalanciorau@gmail.com

Наступная сустрэча клуба будзе прысвечана тэме “Цяжкія падлеткі”.

Падрыхтавала Вольга Севярынец

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі