«Наша Ніва»: Святар напісаў свой партрэт у нацысцкай форме
Газета “Наша Ніва” выклала новыя фатаздымкі праваслаўнага святара Канстанціна Бурыкіна з мінскага Гатава, супраць якога 23 лістапада Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 295 (незаконныя дзеянні датычна баепрыпасаў) КК.
Прэс-служба БПЦ паведаміла аб пазбаўленні святара сана – пакуль часова, на час следства.
Адзін з фотаздымкаў з’яўляецца рэпрадукцыяй карціны, на якой экс-святар выяўлены ў нацысцкай форме Другой сусветнай вайны, побач з ім – нябожчынца-жонка і дзеці, апранутыя ў стылі 30-ых гадоў.
«Таксама ён карціну намаляваў, дзе ўся нашая сям’я, яшчэ маці жывая… Мы разам стаім усе ў такім стылі, як у Германіі быў. У яго яшчэ на руцэ чырвоная павязка са свастыкай была…», – апавёў прыёмны сын Бурыкіна Аляксей, паведамляе “Наша Ніва”.
На іншых здымках экс-святар дэманструе нацысцкае вітанне з узнятай рукой, таксама добра бачныя ягоныя тату: свастыка, герб Трэцяга рэйху і словы «Слава Расіі» (дэвіз неанацысцкага Рускага Нацыянальнага Адзінства).
Раней “Камсамольская праўда у Беларусі” выклала здымак люстры святара, дзе запаленыя лямпачкі размешчаныя ў форме свастыкі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Гродзенская радзільня перастала рабіць аборты 14.12.2019 03:55
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)