Кнігу гомельскага святара пра праваслаўе прызналі экстрэмісцкай

f7f317444487439ff8372f27ef8567ffСуд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў экстрэмісцкай кнігу гомельскага святара Сяргея Нікалаенкі “Православным о православии. Популярное богословие, или богословие для чайников”, якая была выдадзеная ў 2015 годзе ў Маскве.

Інфармацыю пра гэта прыводзіць газета «Советская Белоруссия», якая публікуе абноўлены спіс рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адзначым, што ў газеце прозвішча аўтара пазначанае з памылкай – Ніканенка.

“Кніга «Православным о православии» накіраваная на асвятленне ўсіх ахрышчаных у Праваслаўнай Царкве, але не асвечаных святлом Евангелля. Разгледжаныя міфы і легенды, якія ўзніклі ў Праваслаўі на працягу стагоддзяў, дадзена аб’ектыўная ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Царкве”, — гаворыцца ў анатацыі.

Сяргей Нікалаенка з’яўляецца святаром Рэфарматарскай Праваслаўнай Царквы Хрыста Збаўцы, якую ўзначальвае былы святар Рускай Праваслаўнай Царквы Сяргей Жураўлёў. У Беларусі адзіная парафія Царквы была зарэгістраваная ў Гомелі як пяцідзясятніцкая. У 2015 годзе яна сутыкнулася з моцным ціскам з боку беларускіх уладаў, вернікам было забаронена збірацца на набажэнствы, у кватэры святара прайшоў ператрус, а сам ён быў аштрафаваны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі