Беларускія дзеці і моладзь могуць паўдзельнічаць у польскім каталіцкім конкурсе

конкурс
Беларусаў каталіцкага веравызнання – дзяцей і моладзь розных узростаў – да ўдзелу ў конкурсе запрашае польская школа з горада Нідзіцэ.

Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс ладзіцца пры падтрымцы Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і і прысвечаны слыннай манахіне – благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт, паведамляе часопіс “Аве Марыя”.

Дэвіз конкурса — «Усё дзеля большай славы Пана», які быў духоўным падмуркам жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху да святасці.

Асноўнаю мэтаю конкурсу, тлумачаць арганізатары,  з’яўляецца “распаўсюджанне культу благаслаўлёнай Баляславы, раскрыццё багацця яе асобы і духоўных цнотаў, яднанне сем’яў праз стварэнне ўмоваў для творчай працы ўдзельнікаў конкурса”.

Працы – як малюнкі і карціны, так і літаратурныя тэксты – прымаюцца да 1 сакавіка. Вынікі будуць абвешчаныя ў красавіку. Даведацца, куды, як, у якім выглядзе дасылаць працы, можна тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі