У Чырвоным касцёле сустрэлі Маці Божую Фацімскую (фотарэпартаж)

У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя святкавання Фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай па касцёлах Беларусі праходзіць перэгрынацыя (падарожжа) фігуры Маці Божай Фацімскай. 3 лютага фігуру сустрэлі ў мінскай парафіі святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Фігура 4 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў у партугальскай Фаціме 4 кастрычніка. 16 кастрычніка распачалася яе перэгрынацыя па касцёлах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Фацімскія аб’яўленні, якія прызнаныя Каталіцкім Касцёлам сапраўдным цудам, адбываліся у траўні-кастрычніку 1917 годзе ў партугальскім мястэчку Фаціма, калі тром дзецям шматкроць з’яўлялася Дзева Марыя, передаючы ім заклікі і прароцтвы, у тым ліку наконт навяртання Расіі, часткай якой у 1917 годзе была і Беларусь, без якога Расія можа распаўсюдзіць па свеце свае грахі, выклікаючы войны і ганенні на Царкву.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі