Бард Шалкевіч разам са святарамі намаляваў карціну на карысць анкахворых дзяцей

акция
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі 10 лютага прайшла акцыя «З верай у жыццё і ў людзей» у падтрымку маленькіх пацыентаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Да ўдзелу ў акцыі запрасілі клірыка праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора іерэя Міхаіла Перца, настаяцеля касцёла святога Францішка Ксаверыя кс. Яна Кучынскага, барда Віктара Шалкевіча, мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Генадзя Піцко, а таксама іншых вядомых людзей Гродна, паведамляе orthos.org.

Запрошаным неабходна было намаляваць карціну, якая дала б пазітыўны эмацыйны пасыл гледачам і ўдзельнікам акцыі.

Напісаныя карціны можна будзе ўбачыць у Гандлёвым Цэнтры Ц Old City, дзе працягнецца акцыя ў падтрымку дзяцей.

акция
Пробашч фарнага касцёла кс. Ян Кучынскі намаляваў жывую руку: “Мы ўсе розныя, як чалавечкі на пальцах: радасныя, сумныя, абыякавыя, задуменныя, суворыя. Але складаем адно цэлае. Нехта сумны таксама знаходзіцца ў гэтым арганізме, жывіцца з адной вены. Калі ўсе пальцы сціснуць, то разам шмат чаго можна зрабіць. А неба і сонейка – як сімвал надзеі”.

Айцец Міхаіл Перац намаляваў поле макаў. Макі маюць падвойную сімволіку: адвар з мака памяншае боль, а самі кветкі сімвалізуюць цярпенне Хрыста: «Цярпенне мае сэнс і надзею».

З-пад пэндзля Віктара Шалкевіча выйшаў сланечнік, а ў дарэктара Музея гісторыі рэлігіі Рыты Янчалоўскай атрымаўся анёл.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі