«Белгазпрамбанк» вярнуў у Беларусь «Малую падарожную кніжку» Скарыны

книга
«Белгазпрамбанк» паведаміў 16 лютага пра папаўненні карпаратыўнай калекцыі «Малой падарожнай кніжкай», надрукаванай Францішкам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе.

Помнік нацыянальнай кніжнай культуры набыты банкам з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамляе tut.by.

Эксперты лічаць менавіта гэтую кнігу першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. У 1520 годзе Францішак Скарына прыехаў у Вільню і пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча ў 1522-м выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525-м — кнігу «Апостал».

«Малая падарожная кніжка» (таксама званая «кніжыцай») з’яўляецца «Часасловам для свецкіх», — зборам царкоўных кніг невялікага фармату, прызначаных для падарожнікаў: «Псалтыр», «Часословец», «Шестидневец», «Соборник», акафісты, каноны.

Гэта 18 кніг, сабраных разам у адзін пераплёт. Яны ўпрыгожаныя унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі.

Поўных асобнікаў «Малой падарожнай кніжкі» не захавалася. Найбольш захаваныя асобнікі маюцца ў бібліятэках Масквы, Капенгагена і Санкт-Пецярбурга. Самыя поўныя — у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (20 кніг), у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене (18 кніг).

Асобнік «Белгазпрамбанка» — адзіны ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі