Лідар Садружнасці праваслаўнай моладзі прызнана валанцёрам года ў Глыбоцкім раёне

dajlidzionak

Каардынатар Садружнасці праваслаўнай моладзі ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага Глыбоцкага благачыння Яўгення Дайлідзёнак, якая ініцыявала летась збор сродкаў на лячэння хворых малых, перамагла ў намінацыі «Валанцёр года» маладзёжнай прэміі «Прызнанне», уручэнне якой прайшло ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры.

Уручаючы ёй ўзнагароду, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд Міру” Марына Грыбун падзякавала моладзі раёна за добрыя сэрцы і за пасільную дапамогу і падтрымку, паведамляе eparhia992.by.

15 лютага настаяцель прыхода храма Жыровіцкага абраза Божай Маці ў Бярозаўцы (Лідскі раён) протаіерэй Уладзімір Урбановіч наведаў дом інвалідаў дзённага знаходжання. Ён распавёў усім пра свята Стрэчання Гасподняга, запрасіў запаліць свечкі і акрапіў памяшканне. У заканчэнні сустрэчы царкоўны хор праспяваў удзельнікам сустрэчы мнагалецце, перадае lida-eparhia.by.

А настаяцель храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца вёскі Пасінічы Слонімскага благачыння іерэй Іаан Кісель наведаў адзінокіх пажылых людзей сваёй парафіі. Ён павіншаваў іх са святам і распавёў гісторыю гэтай евангельскай падзеі, а таксама прывёз адзінокім людзям асвячоныя свечкі і салодкія пачастункі, піша eparhia.by.

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Каментары





Блогі