Праваслаўны святар падзякаваў «афганцам» за ратную працу

DSC02822-Custom

15 лютага ў дзень свята Стрэчання Гасподняга благачынны праваслаўных цэркваў Ашмянскага прыходу протаіерэй Пётр Пятлеха прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным дню воіна-інтэрнацыяналіста.

Ён павіншаваў усіх прысутных са святам Стрэчання Гасподняга і з днём праваслаўнай моладзі, а таксама пажадаў воінам-інтэрнацыяналістам здароўя, трываласці, аптымізму, і падзякаваў ім за ратную працу, паведамляе lida-eparhia.by.

А ў вёсцы Новыя Засімавічы (Пружанскі раён), дзе пражывае нямала ветэранаў- афганцаў, трое з якіх нясуць паслушэнства ў мясцовай царкве іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» і з’яўляюцца актывістамі прыходу, настаяцель іерэй Сергій Сысаляцін памянуў воінаў, якія на полі бітвы ў Афганістане аддалі жыццё сваё, ад ран сканалі, закатаваных у палоне і горкіх пакутах забітых, перадае ekklisia.by.

Па заканчэнні набажэнства айцец Сергій пажадаў афганцам быць добрымі воінаў Хрыстовымі і памятаць, што барацьба наша не супраць плоці і крыві, а супраць духаў злосці паднябесных. На малітоўную памяць ветэранам афганскай вайны падарылі кнігі Уладзіміра Зоберна «Бог і Перамога».

Нагадаем, што вайна ў Афганістане была развязана Савецкім Саюзам ў 1979 годзе, пры гэтым савецкімі спецслужбамі былі забіты фактычны кіраўнік афганскай дзяржавы Хафізула Амін. Праз вайну ў Афганістане прайшлі 28 832 грамадзяніны Беларусі. 771 загінуў, больш за паўтары тысячы чалавек атрымалі раненні.

VK

Каментары





Блогі