У фестывалі “Магутны Божа” можа ўзяць удзел хор Папскай Сікстынскай капелы

Снимок(144)

Сёлетні фестываль “Магутны Божа” адбудзецца ў Магілёве з 26 чэрвеня па 3 ліпеня і будзе прымеркаваны да святкавання 750-годдзя горада. Сярод гасцей фестывалю — амерыканскі «Гарлем Госпел Хор», дзяржаўны ансамбль песні і танца Грузіі «Кутаісі», а таксама акадэмічны рускі народны хор імя Пятніцкага, які выканае творы духоўнага зместу ў народным стылі.

Таксама, па словах намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірыны Жабаровай, магчымым удзельнікам фестывалю можа стаць хор Папскай Сікстынскай капэлы. Зараз вядуцца перамовы аб яго прыездзе ў Магілёў, паведамляе Catholic.by.

Фестываль «Магутны Божа» праводзіцца з 1993 года і аб’ядноўвае вернікаў розных канфесій з мэтай прапаганды класічнай музыкі і развіцця традыцый акадэмічнага спеву.

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Каментары





Блогі