У мёрскай школе падлеткі паразмаўлялі са святаром пра пацалункі

кс. Мянкина
У Мёрах у СШ №3  імя Ягора Томкі маецца традыцыя запрашаць на сустрэчу з вучнямі не толькі праваслаўнага, але і каталіцкага святара.

На пачатку лютага адбылася сустрэча пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Кшыштафа Мянкіны са старэйшакласнікамі, якім было прапанавана загадзя падрыхтаваць пытанні, паведамляе mijory.by.

Святар прапанаваў у якасці тэмы гутаркі падлеткавы максімалізм і развагі над тым, ці заўжды слова «хачу» прыносіць добрыя плады і плён для душы. “Гардыня і ўзнясенне сябе над іншымі — галоўны грэх у свеце. Нельга меншаму лічыць сябе разумней за дарослых і настаўнікаў, выстаўляць толькі сваё «Я». Калі Бог стварыў свет, то галоўным над іншымі стварэннямі паставіў чалавека. Удыхнуў у яго Свайго Духа, даў два падарункі — бессмяротнасць (вечнасць) і свабоду (магчымасць выбару)”, – падкрэсліў святар.

Падлеткаў цікавілі нечаканыя пытанні: Ці расплачваюцца дзеці за грахі бацькоў і наадварот? Ці грэх забіваць жывёл на паляванні? У чым розніца паміж цяжкім і лёгкім грахом? Ці лічыцца грахом пацалунак хлопца з дзяўчынай?

На апошняе пытанне ксёндз адказаў проста: “Важна, што вынікае з такога жэсту ў далейшым: калі ён сяброўскі – не грэх, а калі пасля яго могуць нарадзіцца дзеці, а пасля трапіць у дзіцячы дом – то гэта вельмі вялікі грэх!”

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Каментары





Блогі