У Мінску Марш недармаедаў скончыўся брутальнымі затрыманнямі (фотарэпартаж)

У Мінску 15 сакавіка прайшоў Марш недармаедаў. За адмену дэкрэта № 3, вырашэнне эканамічных праблем, а таксама адстаўку ўладаў краіны выйшлі па розных ацэнках ад 2 да 3 тыс. чалавек.

Акцыя праходзіла на фоне масавых затрыманняў, судоў і арыштаў апазіцыйных актывістаў і лідараў, у тым ліку сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца, старшыняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай і іншых.

Адказны сакратар БХД і адзін з заяўнікаў Марша Дзяніс Садоўскі заклікаў яго ўдзельнікаў да салідарнасці і падтрымцы адно аднаго, у тым ліку і затрыманых удзельнікаў мінулых акцый пратэсту. Ён адзначыў, што ўлады Беларусі ўвесь час парушаюць Канстытуцыю, здзекуюцца з народу, завялі краіну ў палітычны і эканамічны тупік. «Але ў людзей у Драздах усё добра, яны працягваюць зарабляць грошы на нас. І прыдумалі новыя падаткі, каб абіраць нас да ніткі», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што «за ўсё, што адбываецца ў краіне, адказны адзін чалавек, які называе сябе прэзідэнтам».

Акцыя прайшла мірна, аднак, нягледзячы на ​​гэта, па яе заканчэнні невядомыя людзі ў цывільным жорстка затрымалі анархістаў, якія пасля Маршу групай селі ў адзін з тралейбусаў. Падобныя затрыманні прайшлі 15 сакавіка таксама пасля заканчэння Маршаў ў Магілёве і Горадні.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі