У Курапатах 20 красавіка – міжканфесійная малітва за Беларусь

Куропаты
У Курапатах у “растрэльным урочышчы” на ўскрайку Мінска ў мікрараёне Зялёны луг 20 красавіка ў 18.00 адбудзецца міжканфесійная “Малітва за Беларусь”.

“Хрыстос Уваскрос! Дарагія сябры, віншую ўсіх са светлым святам Вялікадня, а таксама з тым, што Няспынная малітва за Беларусь трывае ўжо два гады!
З гэтай нагоды запрашаю Вас на супольную міжканфесійную малітву за Беларусь.
Малітва адбудзецца ў чацвер ля крыжа Пакутаў. Вельмі ўсіх чакаем. Праславім Госпада ў гэтыя цудоўныя дні і папросім Яго змяніць нашу краіну і нас саміх», – запрашае на малітву адна з ініцыятарак малітоўнай акцыі “Няспынная малітва за Беларусь” Вольга Севярынец.

22 красавіка ў Курапатах у 14.00 адбудзецца праваслаўная паніхіда аб растраляных, якую ўзначаліць святар прыхода з-пад Мінска а. Адрыян Латушка.

VK

Каментары





Блогі