Грэка-каталіцкі епіскап, які служыў у Полацку і Віцебску, узначаліць епархію Чыкага

Алексийчук
Папа Францішак 20 красавіка абвясціў аб прызначэнні біскупа Львоўскай епархіі УГКЦ уладыкі Бенедыкта Алексійчука кіруючым біскупам дыяцэзіі святога Мікалая, цэнтр якой знаходзіцца ў Чыкага.

Біскуп Алексійчук нарадзіўся 1 студзеня 1968 года ў Ровенскай вобласці Украіны, у 1992 годзе быў пасвечаны ў іерэі, пасля нёс душпастырскае служэнне ў Беларусі – у Полацку і ​​Віцебску, пазней ў Канадзе, паведамляе Радыё Ватыкана.

У 2010 годзе быў прызначаны біскупам-памочнікам Львоўскім, у верасні таго ж года адбылася яго архірэйская хіратонія, у 2000 годзе абраны і ў 2005 годзе пераабраны ігуменам Святаўспенскай лаўры, атрымаў дыплом доктара багаслоўя духоўнасці ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце.

Біскуп Алексійчук валодае ўкраінскай, польскай, беларускай і англійскай мовамі.

Дыяцэзія святога Мікалая УГКЦ у Чыкага ўваходзіць у Філядэльфійскую мітраполію і з’яўляецца яе самай вялікай часткай, утрымліваючы тэрыторыі паўночных, цэнтральных і заходніх штатаў краіны. Дыяцэзія была заснаваная ў 1961 годзе.

16 жніўня 2016 года памёр чацвёрты біскуп Чыкагскі Рычард Семінак.

VK

Каментары





Блогі