Мінская парафія запрашае на фэст Божай Міласэрнасці

Лошица
У Мінску 23 красавіка, у дзень, калі Каталіцкая Царква перажывае свята Божай Міласэрнасці, у парафіі Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца) пройдзе «Фэст Божай Міласэрнасці-2017».

Урачыстае ўшанаванне культу Божай Міласэрнасці з’яўляецца парафіяльнай традыцыяй, сёлета фэст адбудзецца ў трэці раз, паведамляе catholic.by.

Паводле традыцыі, штогод урачыстую святую Імшу цэлебруе біскуп, які ўзначальвае таксама асаблівую малітву, праз якую Беларусь аддаецца ў апеку Божай Міласэрнасці.

Культ Божай Міласэрнасці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай мае асаблівую значнасць: тут распачалося будаўніцтва санктуарыя Божай Міласэрнасці.

З 2009 года ў парафіяльнай капліцы знаходзіцца абраз Божай Міласэрнасці, перэгрынацыя якога праходзіла ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Штодня, у гадзіну Божай Міласэрнасьці ў 15.00, перад абразом адбываецца малітва да Божай Міласэрнасці.

Сёлета гасцямі фэста стануць пераможцы дзіцяча-моладзевага фэстывалю мастацтваў «Лошыца-2017» і моладзевы каталіцкі гурт «Рыбы».

Фэст распачнецца ў 15.00.

 

VK

Каментары





Блогі