Якубовіч паабяцаў “цягнуць” конкурс па Курапатах разам з тымі, хто апекаваўся імі 20 гадоў

Якубович
Рэдактар газеты “Беларусь Сегодня” Павел Якубовіч, з ініцыятывы якога міністэрства культуры абвесціла конкурс па стварэнні эскіза мемарыяла ў “растрэльным урочышчы” Курапаты, 19 красавіка наведаў народный мемарыял разам з каардынатарам ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганнай Шапуцькай, кіраўніком грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Алесем Чахольскім і даследчык гісторыі палітычных рэпрэсіяў Ігарам Кузьняцовым.

Тлумачачы сваё стаўленне да крытычнага рэзанансу, які набыла ідэя конкурса, які праводзіцца, на думку грамадскай большасці, кулуарна і непразрыста, Павал Якубовіч кажа: “Мемарыял Курапаты зусім не на роўным месцы робіцца. Там ужо зроблена столькі! Нізкі паклон энтузіястам, якія гадамі гэта рабілі. Не далей як учора мы яшчэ раз прайшлі па тых месцах. Я яшчэ раз здзівіўся, я проста ўявіў, як гэтыя людзі працавалі, насілі крыжы, ставілі камяні, і колькі было пакладзена і сіл, і энергіі. Рэдкі выпадак такога падзвіжніцтва. Шчыра кажучы, я пра яго мала ведаў, зараз пераканаўся, і гэта выклікае, канешне, асобыя пачуцці і вялізную павагу”, – паведамляе Радыё Свабода.

Тым не меней, на думку Якубовіча, шматлікіх крыжоў ва ўрочышчы Курапаты недастаткова. “Неабходна зрабіць памятны знак, працягнуць добраўпарадкаваньне за кошт нейкага пашырэння зоны – не ўрочышча, не помніка, а крыху, калі ёсць такая магчымасць, далейшага пашырэння з тым, каб стварыць там музей, нейкае месца для масавых набажэнстваў. Можа пайсці гаворка пра тую сцяну плача, дзе могуць быць вядомыя ўжо імёны ахвяраў і імёны людзей, якія былі ўцягнутыя ў гэты вір сталінскіх рэпрэсіяў, загінулых у Курапатах альбо ў іншых расстрэльных месцах, якіх у Беларусі нямала, думаю, ёсць”.

Рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта абяцае, што конкурс будзе працягвацца на больш дэмакратычных умовах.

Куропаты
“У ініцыятыўнай групе ёсць Ганна Шапуцька, вядомая падзвіжніца Курапатаў, Алесь Чахольскі, гісторык Кузняцоў. Я падрыхтую пэўную колькасць дакумэнтаў, якія будуць апублікаваныя і прадэманстраваныя на тэлебачанні. Я пастараюся данесці гэта да як мага большай колькасці грамадзянаў. Адначасова будзе такі ж зварот, тэлеролік, што трэба працягнуць збор сродкаў. Спадар Чахольскі, у якім я адкрыў надзвычай цікавага чалавека і проста быў агаломшаны тым аб’ёмам працы, якая была зробленая, паказаў гэтыя бясконцыя ведамасці пра ахвяраванні людзей”, – кажа Якубовіч пра свае новыя ўражанні ад знаёмства са станам справаў у Курапатах.

“Мне здалося, што ўзначаліць гэтую ініцыятыўную групу павінная Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, якую я высока шаную, не толькі яе цяперашні тытул, але і яе заслугі заўсёды выклікалі ў мяне вялікую павагу. Адабраць групу дэлегавалася бы права ёй самой. Калі б яна, напрыклад, не хацела б супрацоўнічаць з кімсьці, са мной, напрыклад, ці яшчэ з якімсці чалавекам, гэта, можа быць, не зусім канструктыўна, але гэта права было б кіраўніка групы”, – каментуе Якубовіч адмову пісьменніцы Святланы Алексіевіч узначаліць дзяржаўную камісію па Курапатах.

“Што тычыцца яе фантастычных прапановаў, – давайце Пазьняка прызначым, – ніхто не супраць, але Пазьняк, да майго вялікага шкадавання, я не ведаю дзе жыве – у Амэрыцы ці іншая краіне. Таму займацца рэалізацыяй фантастычных прапановаў бессэнсоўна. Канешне, гістарычная частка непарыўна звязаная зь імем Пазьняка, які зяўляецца адным з тых, хто першы сказаў пра Курапаты, але чакаць, што Пазьняк ачоліць гэтую групу праз дыстанцыйнае кіраваньне, не выпадае”, – дадае Якубовіч.

FacebookTwitterGoogle+VKLiveJournal

Каментары





Блогі