Памылкі Расеі ўчора і сёння

matka-boska-fatimska-600x321

13 траўня каталіцкі свет адзначае пачатак 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў Дзевы Марыі тром дзецям з партугальскага мястэчка Фаціма. Падчас аднаго з такіх аб’яўленняў 13 ліпеня 1917 года  Маці Божай яна, як сцвярджае Каталіцкі Касцёл, заявіла, што прыйшла прасіць аб прысвячэнні Расеі Свайму Беззаганнаму Сэрцу.

Калі мае просьбы будуць пачутыя, Расія навернецца і настане мірны час. Калі не, то гэтая краіна распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце, выклікаючы войны і пераследы на Царкву. Добрых будуць катаваць, Святы Айцец будзе шмат пакутаваць, некаторыя народы будуць знішчаны. У канцы маё Беззаганнае Сэрца пераможа. Святы Айцец прысвяціць Расію мне, і яна навернецца і некаторы мірны час будзе падараваны свету”, — адзначыла тады Багародзіца.

Пра сваё разуменне “памылак Расеі” тады і сёння ў каментары Krynica.info піша беларускі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ, каталік Аляксандр Стральцоў-Карвацкі:

“Набліжаючыся да сотай гадавіны Фацімскіх аб’яўленняў, варта паглядзець на прароцкі аспект гэтых аб’яўленняў, а менавіта на аспект, датычны Расеі. Перш за ўсё, трэба звярнуць увагу на той момант, у якім Расея была згаданая Божай Маці ў Фаціме, і на тое, што можна было б пад гэтым паняццем разумець.

1917 год з’яўляецца ключавым момантам у гісторыі Расіі. Менавіта ў гэтым годзе выбухнула рэвалюцыя – спачатку ліберальная, а потым бальшавіцкая, якая на многія дзесяцігоддзі вызначыла будучыню расійскай дзяржавы, яе грамадзян, а затым і значнай часткі Еўропы і свету. Беручы пад увагу фармальны геаграфічны ахоп тыхчасовай Расеі, мусілі б уключыць да таго паняцця таксама Беларусь і Украіну ці нават частку Польшчы. З другога боку далейшае развіццё падзей дакладна вызначыла межы паняцця Расеі, да якога можам залічыць тыя яе часткі, якія не належаць да лацінскай цывілізацыі. На чым можа абапірацца такая выснова? Перш за ўсё, а, магчыма, і выключана на першай рэакцыі грамадства на праграму і дзейнасць бальшавіцкай рэвалюцыі. Выклікала яна адназначнае і эфектыўнае процідзеянне толькі сярод народаў, якія належаць да лацінскай цывілізацыі, што дазволіла адбіць першую атаку бальшавікоў. Паўторнае прышэсце бальшавікоў падчас Другой сусветнай вайны зрабілася магчымым у першую чаргу не за кошт дэмаралізуючай прапаганды, якая мела месца, але не аказала вырашальнага ўплыву на грамадскасць тых краін, але за кошт прамога ваеннага ўварвання, заснаванага на руйнуючай моцы, што прывяло ў выніку да безумоўнай адмовы ад камунізму грамадскасці гэтых краінах. Такім чынам, на падставе гэтых высноў мы можам заключыць, што канцэпцыя Расіі наўпрост тычыцца не толькі Расіі, але і мусульманскіх краін Цэнтральнай Азіі, праваслаўных і рускамоўных жыхароў Беларусі і Украіны, ствараючых дамінуючую супольнасць у выпадку Беларусі і да нядаўняга часу Украіны.

Так што, вызначаючы Расію як абшар, куды сягае руская мова, куды сягае праваслаўе, мы кажам пра сарцавіну расійскай культуры і ідэнтычнасці і павінны сцвердзіць імпульсівны характар ​​рускай культуры, якая не прызнае існуючых межаў, якая ўвогуле не прызнае асобнай ідэнтычнасці іншых суб’ектаў ці дзяржаўных утварэнняў або прызнае іх суб’ектыўнасць толькі часткова, накладваючы свой уласны кантэкст і ідэалагічную форму, робячы гэтыя суб’екты ідэалагічна залежнымі ад сябе. Толькі прызнаючы гэты сацыяльны механізм, мы можам зразумець, чаму «памылка Расеі» мела магчымасць распаўсюду па ўсім свеце, як сказала Маці Божая ў Фаціме. Энергія і эфектыўнасць дзеянняў Расеі сапраўды выклікала і надалей выклікае захапленне Расеяй сярод знешніх назіральнікаў. Д’ябальская інтэрпрэтацыя ідэі сацыяльнай справядлівасці апынулася запаленчым кнотам для многіх грамадстваў на ўсходзе і захадзе. Разбурэнняў, якія яна ўчыніла ў душах людзей, у духоўнай і матэрыяльнай культуры, не атрымаецца аднавіць нават на працягу некалькіх пакаленняў. Найбольш жа, вядома, Расія знішчыла сама сябе.

Часта ў інтэрпрэтацыі Фацімскіх аб’яўленняў, кажучы пра «памылкі Расеі», звужваюць гэтае паняцце толькі да камуністычнай ідэалогіі і яе матэрыяльных наступстваў. Гэта, відавочна, слушна ў сэнсе вонкавых сімптомаў тых памылак, у той час як часавае абмежаванне перыядам фармальнага кіравання Камуністычнай партыі ў Савецкім Саюзе і яго сатэлітах, здаецца, не будзе трапным. Ключавым пытаннем тут з’яўляецца навяртанне Расеі, пра якое таксама казала Маці Божая, якое мае адбыцца праз прысвячэнне Расеі Беззаганнаму Сэрцу Марыі Папам Рымскім і біскупамі усяго свету. Адважуся сказаць, што такое прысвячэнне да гэтага часу не адбылося, і, такім чынам навяртанне Расеі да сёння не адбылося, сведчанняў чаго дастаткова, калі мы гаворым аб практыках веры, адступленнях ад праваслаўя і прыняццях ісламу, маштабе абортаў, алкагалізму, наркаманіі, карупцыі і г.д. Таму не даводзіцца лічыць, што наступіў канец з’яў, якія можам назваць «памылкамі Расеі». Гэтыя памылкі па-ранейшаму актуальныя, па-ранейшаму шырацца, нягледзячы на ​​тое, што набылі іншую форму, а часам і змянілі змест.

Пяройдзем у такім разе да пераліку і характарыстыкі гэтых памылак у пачатку рэвалюцыйнага маршу і ў бягучы момант:

1. Ідэя стварэння «Раю на зямлі — камунізму», якая з’яўляецца несумнеўнай ерассю ў вачах Царквы, у той жа час ствараючы ілжывую матэрыялістычную перспектыву як мэту чалавечага існавання на Зямлі;

2. Выдаленне рэлігіі з грамадскай сферы і прыватнага жыцця чалавека;

3. Ідэя выхавання «Новага чалавека», адмаўляючая прысутнасць першароднага граху ў чалавечай прыродзе; яна стварала скажоны вобраз чалавека;

11

4. Ідэалогія «гендар» і ўдар па інстытуце сям’і ў выглядзе разводаў, ідэя «жыць у камуне ў наяўнасці жанчын у агульнай уласнасці мужчын», аборт, уведзены ў 1917 годзе, з перапынкам з 1936 па 1955 гады, «вызваленне і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын» шляхам прыцягнення іх да працы ў ступені, ідэнтычнай для мужчын, і дэкрыміналізацыя гомасэксуалізму;

5. Пачварная ідэя «сацыяльнай справядлівасці» ў выглядзе экспрапрыяцыі, адмены прыватнай уласнасці як інстытуты, які забяспечвае рэалізацыю свабоднай волі асобы;

6. Шырокае ўжыванне сярод палітычных метадаў метаду поўнага знішчэння палітычных праціўнікаў і генацыду, у прыватнасці, «Польская аперацыя НКУС 1937-1941», працоўныя лагеры і вынішчэнне «нечалавечай зямлі», «Галадамор» ва Украіне, Курапаты ў Беларусі, Катынь і г.д.

Прыведзены вышэй пералік «памылак Расеі» ў прынцыпе вядомы з гісторыі і добра задакументаваны, аднак у Расіі і краінах былога Савецкага Саюза і «сацыялістычнага лагеру», за выключэннем хіба краін Балтыі і Украіны на бягучы момант часу, няма палітычнай волі, каб дамагчыся маральнага і прававога асуджэння гэтых памылак.

Чым жа актуальныя «памылкі Расеі», пра якія мы можам казаць сёння? Ці не з’яўляецца гэта толькі наступствам «памылак Савецкай Расеі?» Вядома, “старыя памылкі” надалей прысутнічаюць у пэўных галінах жыцця, надалей аказваюць уплыў на свядомасць грамадзян Расіі і суседніх краін, хоць ужо і не так сістэмна як пры інстытуцыяналізаванай камуністычнай партыі. Варта таксама дадаць, што гэтыя “старыя памылкі Расеі”, занесеная да некаторых краін, працягваюць прыносіць свае жудасныя плады ў Кітаі, Паўночнай Карэі, В’етнаме, на Кубе, у Нікарагуа, Венесуэле, Беларусі і некаторых іншых краінах.

Некаторыя «памылкі Расеі» не былі пашыраныя пры першым Маршы рэвалюцыі, але былі адкладзеныя на будучыню. Пакінутыя ў часовай замарозцы, яны па ціху развіваліся расійскімі дзеячамі на эміграцыі, здабываючы перакананых паслядоўнікаў. Пасля падзення камунізму гэтыя ідэі знайшлі ўдзячную глебу ў самой Расіі і цягам апошніх 25 год набылі моц і шматлікіх прамотараў.

Перадусім варта тут згадаць еўразійскую ідэю. Ідэя еўразійства паўстала як свайго роду сінтэз двух ўжо даўно прысутных у расійскай культуры арыентацый: «западников» (прыхільнікі Захаду) і «почвенников» (прыхільнікаў асобнага шляху Расеі, якая абапіраецца на адносіны з «почвой» — глебай). Еўразійства сфармавалася як геапалітычная канцэпцыя, якая тлумачыць ідэю «мудрагелістага шляху Расеі», «почвенников». Яно сцвярджала, што «руская цывілізацыя» не з’яўляецца часткай заходняй еўрапейскай цывілізацыі. Новапаўсталы еўразійскі рух распаўсюдзіўся акурат на Захадзе, у колах «белай эміграцыі», выгнаны з Расіі родным бальшавізмам. Сярод найбольш яскравых заснавальнікаў цяперашняй формы еўразійскай плыні варта ўзгадаць князя Мікалая Трубяцкога, географа і эканаміста Пятра Савіцкага, на пачатковым этапе таксама праваслаўнага святара Георгія Флароўскага. Яны прыйшлі да высновы, што бальшавіцкая рэвалюцыя была неабходнай рэакцыяй на спробу вестэрнізацыі расійскага грамадства, пачатай Пятром І. Яны былі перакананыя ў тым, што савецкі рэжым здольны да эвалюцыі, адкіне маску пралетарскага інтэрнацыяналізму і ваяўнічага атэізму і ператворыцца ў новы, нацыяналістычны праваслаўны ўрад, заснаваны на ідэі Еўразіі. Еўразійскі рух быў задушаны бальшавікамі падчас вядомай аперацыі «Трэст». Але ідэя не памерла, і мысліцелем, які працягнуў еўразійскую плынь, стаў Леў Гумілёў — расійскі этнолаг і археолаг сярэдзіны і канца ХХ стагоддзя, які называў сябе «апошнім еўразійцам». Хіба сёння не дайшло, нарэшце, да апісанай амаль 100 гадоў таму змены?

Сёння інстытуцыяналізаванае еўразійства ў Расіі прадстаўляе Еўразійскі саюз моладзі — палітычная арганізацыя міжнароднага маштабу з сядзібай у Маскве. Галоўным ідэолагам Саюза з’яўляецца рускі нацыянальны дзеяч і прыхільнік імперскай Расіі Аляксандр Дугін. Характэрнымі рысамі ранняга і сучаснага еўразійства з’яўляюцца ідэйны рэлятывізм, гнастыцызм, які выяўляецца ў сцвярджэнні, што ідэя трэба «адчуць», і сінкрэтызм, які імкнецца стварыць пантэон вераванняў і рэлігій Еўразіі. У так званым катэхізісе моладзі еўразійскага руху мы можам прачытаць рэчы, якія лепш за ўсё сведчаць пра новыя памылкі Расеі, якія яна можа прынесці ва ўвесь свет:

25513-clip-186kb

Ты можаш верыць у што пажадаеш. Існуе абсалютная ісціна. Але не адна. Кожная традыцыя і рэлігія кліча да далёкіх берагоў. І правільна робіць: у гэтым годнасць духу.

Хай кожны робіць выбар сам — хто абапіраючыся на голас крыві, хто на асабістую волю, хто на традыцыю сям’і, роду, племені.

Калі ты не верыш ні ў што, нясі гэта ў сабе сам — нішто таксама катэгорыя істотная. Але трэба быць сумленным.

Верыш — правільна робіш. Спытаюць у што, распавядзеш. Не спытаюць, з гэтым не лезь. Вера не фанцік, не рэкламны плакат. Ідзі ёй на шляхах сэрца і выконвай яе законы — ўнутрана і вонкава. Але не перабірай з гэтым — ўпадзеш ў занудства неафіта.

Лепш больш бегай па раніцах і выконвай заданні Саюза. Гэта фармуе галоўнае — цябе як баявую адзінку. А сапраўднай веры патрэбныя толькі воіны, байцы, рыцары духу.

Наш ідэал — моц. Моцны ты патрэбны сваёй царкве, суполцы. Слабы ты не патрэбны нікому”.

Аляксандр Стральцоў-Карвацкі

VK

Каментары





Блогі