Мітрапаліт Павел заклікаў Парашэнку абараніць РПЦ ва Украіне

кіеў
Ва Украіне 18 траўня дэпутаты Вярхоўнай Рады адклалі разгляд законапраектаў № 4128 і № 4511, паведамляе Рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны.

Законапраект № 4128 дапаўняе існуючы закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» пунктам аб спрашчэнні працэдуры ўнясення змяненняў або перарэгістрацыі статутаў рэлігійных супольнасцяў. Сутнасць прапанаваных паправак – права вырашаць лёс прыхода ў плане канфесійнай прыналежнасці самімі вернікамі супольнасцямі, а не епархіяльным кіраўніцтвам або мітраполіяй. У законапраекце агаворана, што прыналежнасць да супольнасці вызначаецца самаідэнтыфікацыяй і ўдзелам ў рэлігійным жыцці супольнасці.

Канчатковую правамоцнасць агульнага сходу вернікаў, гаворыцца ў законапраекце, павінен прызнаць кіруючы орган супольнасці (прыходскі савет, сход чальцоўі і г.д.).

Супраць такога падыходу выступіў кіраўнік УПЦ МП мітрапаліт Ануфрый, даводзячы, што «адбываецца падмена паняткаў, і тэрытарыяльную супольнасць прымаецца рэлігійная супольнасць».

Законапраект № 4511 прапануе ўвядзенне дадатковых дамоваў паміж дзяржавай і рэлігійнымі арганізацыямі, якія належаць да Царквы, дзейнасць якой рэалізуецца ў краіне, якая вядзе баявыя дзеяньні супраць Украіны. «Устанаўліваецца абавязковым ўзгадненне кандыдатаў на вышэйшыя царкоўныя пасады і запрошаных замежных рэлігійных дзеячаў з дзяржаўнымі органамі. Таксама ў сферы супрацоўніцтва прадстаўнікоў супольнасці з тэрарыстамі, дзяржава пакідае за сабой права спыніць дзейнасць такой супольнасці», – тлумачыць дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Тымчук.

Фактычна дадзеныя новаўвядзенні абмяжоўваюць дзейнасць Рускай Праваслаўнай Царквы ва Украіне.

Падобныя прапановы выклікалі бурную рэакцыю і сярод кіраўніцтва Беларускага Экзархата РПЦ. Так, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з пасланнем, заклікаючы яго «устаць на абарону правоў і свабоды веравызнання ўкраінскага народа», паведамляе church.by.

«Згаданыя законапраекты, у выпадку іх прыняцця, паслужаць падставай для беспрэцэдэнтнага ў жыцці сучаснай цывілізаванага чалавечай супольнасці прыгнёту канстытуцыйных правоў і свабодаў мільёнаў грамадзянаў Украіны, абуральнай дыскрымінацыі пераважнай большасці насельніцтва краіны па прыкмеце яе прыналежнасці да Украінскай Праваслаўнай Царквы», – адзначыў ён.

Паводле яго словаў, Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы, духавенства і вернікі – жыхары Беларусі выказваюць сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з законапраектамі № 4128 і № 4511 і звяртаюцца да Пятра Парашэнкі з просьбай выступіць у абарону канстытуцыйнага права ўкраінскага народа на свабоду веравызнання і зняць з разгляду Вярхоўнай Радай Украіны законапраекты № 4128 і № 4511.

«Беларуская Праваслаўная Царква, выступаючы ў абарону міра, справядлівасці і здаровага сэнсу, у абарону сваіх украінскіх братоў па веры, асуджае ініцыятыву аб прыняцці Вярхоўнай Радай Украіны законапраектаў № 4128 і № 4511. Калі згаданыя законапраекты будуць прынятыя, гэта можа ўвесці Украіну ў хаос бяспрыкладнай грамадзянскай вайны на глебе рэлігійных ганенняў і рэпрэсіяў у дачыненні да Украінскага Праваслаўя», – заявіў мітрапаліт Павел.

У беларускіх епархіях напярэдадні прайшлі набажэнствы аб мірным вырашэнні канфліктнай сітуацыі, якія ачолілі кіраўнікі структураў БПЦ. Шэраг святароў падчас пропаведзяў заклікалі прыхаджанаў «не спыняць малітвы аб тым, каб ва Украіне быў пагашаны грамадзянскі канфлікт і запанавалі мір і паразуменне».

Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній узначаліў малебны спевы аб развязанні канфлікта ва Увазнясенскім храме ў Нясвіжы, у Жыровіцкім Успенскім манастыры набажэнства здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

VK

Каментары





Блогі