“Забаронены” брэсцкімі ўладамі роварны тур у гонар Бібліі Скарыны рушыць па Беларусі

пробег
Жыхары Кобрына – чальцы поўнаевангельскіх цэркваў, а таксама прадстаўнікі іншых рэлігійных супольнасцяў – пачалі 12 траўня ровэрны тур па Беларусі, прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам Бібліі па-беларуску.

Равэрысты – пакуль стала ўдзельнічаюць 7 чалавек – кіруюцца ў Полацк, куды мяркуюць прыбыць 21 траўня , паведамляе Радыё Свабода.

Некалькі дзён таму ініцыятар акцыі, Георгій Дзмітрук з Кобрына, паведаміў, што фармат тура, які першапачаткова планаваўся як маштабная акцыя з масавымі мерапрымствамі ў гонар Бібліі і Францішка Скарыны, зменены, паколькі адміністрацыя Брэсцкай вобласці забараніла ладзіць біблійныя імпрэзы на вуліцах гарадоў і мястэчак, праз якія праязжаюць равэрысты.

На розных адцінках шляху да пастаянных удзельнікаў прабега далучаюцца часовыя. Штодня ўдзельнікі акцыі праязжаюць 80 км.

«Мы хочам нагадаць беларусам, найперш моладзі, што сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускаму перакладу Бібліі Скарынам. Біблія і сёння грае стваральную ролю ў нашым грамадстве. Яна аб’ядноўвае многія канфэсіі ў нашай краіне. Гэта стымул для духоўнага росту чалавека», – апавёў Георгій Дзмітрук падчас пераадолення адлегласці паміж Навагрудкам і Лідай.

Маршрут роварнага туру пралягае праз тыя населеныя пункты, дзе ў ягоных удзельнікаў ёсць сябры і знаёмыя вернікі.

«Ніхто ня можа забараніць нам ехаць на ровары. Мы едзем згодна з правіламі дарожнага руху. Гэта нашае права і, спадзяюся, перашкодаў не будзе. Думаю, што ў Беларусі ня ўсё так дрэнна, каб раварысты не маглі праехаць па сваёй краіне», – дадае Дзмітрук, тлумачачы, што сустрэчы, прысвечаныя 500-годдзю беларускай Бібліі, усё ж праводзяцца: у памяшканнях цэркваў.

VK

Каментары





Блогі