З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

5 з'езд БХД_32

Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі большасцю галасоў прыняла рашэнне пра тое, што юбілейны з’езд БХД з падачай дакумантаў на рэгістрацыю адбудзецца ў другой палове 2017 года.

24, 25 і 27 траўня ў Менску пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю партыі, паведамляе BCHD.INFO.

Так, у сераду 24 траўня БХД правядзе канферэнцыю «Сто гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» (пачатак а 12:00 па адрасе Шчорса, 1а), 25 траўня адбудзецца экскурсія па менскіх мясцінах БХД, а 27 траўня пройдзе cвяточны сход, прысвечаны 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэгістрацыйны сход грамадскага аб’яднання «Хрысціянска-дэмакратычны рух».

VK

Каментары





Блогі