Працэсія Божага Цела ў Віцебску: “Пайсці за Тым, Хто згодны крочыць з намі ўсё жыццё” (фотарэпартаж)

У Віцебску 10 чэрвеня адбылася працэсія Божага Цела – асаблівая малітоўная акцыя, калі вернікі выходзяць на вуліцы свайго горада, сведчачы пра сваю веру за межамі парафіяльных святыняў.

Витебск
Удзел у працэсіі ўзялі святары з усёй Віцебскай дыяцэзіі, – як рыма-, так і грэка-каталікі, – а таксама манахіні розных кангрэгацыяў, што дзейнічаюць у парафіях Віцебшчыны.

“Зараз мы выйдзем на вуліцы, каб засведчыць свой выбар – ісці з Тым, Хто Сам гатовы крочыць з намі ўсё жыццё”, – нагадаў у гаміліі падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Працэсія прайшла шэрагам цэнтральных вуліцаў ад катэдры да касцёла Езуса Міласэрнага, дзе пасля  біскупскага бласлаўлення ўсе вернікі і святары на чале з біскупам заспявалі духоўны гімн беларусаў “Магутны Божа”, а пасля прыступілі да пачастунку, падрыхтаванага парафіянамі і законнымі сёстрамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі