У Беларусі на аднаго святара-паўліна стала больш (фотарэпартаж)

У Мінску 11 чэрвеня ў свята Святой Троіцы ў каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены была адслужаная прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна, выхадцы з парафіі айца Ануфрыя (Дзяніса Альховіка).

29-гадовы манах ордэну святога Паўла Першага Пустэльніка быў высвечаны ў святара 27 траўня ў санктуарыі Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай Гары ў Польшчы. Сваё служэнне ён з восені будзе несці ў Карэлічах у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі – адзінай беларускай парафіі, дзе сёння служаць паўліны.

Прыміцыйнай святой Імшы папярэднічала ўрачыстая працэсія вакол Чырвонага касцёла, якая завершылася беларускім рэлігійным гімнам “Магутны Божа”. Павіншаваць айца Ануфрыя са святарскімі пасвячэннямі прыбылі яго сябры па Вышэйшай духоўнай семінарыі Ордэну паўлінаў у Кракаве, пробашч Карэліцкай парафіі Юрый Саковіч, апостальскі адміністратар беларускіх грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек, святары і клерыкі Чырвонага касцёла разам з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком, сваякі і сябры новапрэсвітара.

Як адзначыў айцец Ануфрый падчас свайго высвячэння, “Беларусь – гэта вельмі секулярызаваная краіна, і я спадзяюся, што ў тым месцы, дзе буду служыць, з Божай дапамогай, здолею гэтых людзей навярнуць да веры і вярнуць да Касцёла».

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі