У Львове высвецілі наймалодшага рыма-каталіцкага біскупа свету

19427488_1564188693611481_929641274_n

21 чэрвеня ў Львоўскай мітраполічай базіліцы адбыліся хіратонія Эдварда Кавы, біскупа Львоўскай архідыяцэзіі, якога 13 мая Папа Рымскі Францішак прызначыў біскупам-памочнікам Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы.

39-гадовы Эдвард Кава стаў самым маладым каталіцкім біскупам у свеце. Галоўным свяціцелем быў арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Львоўскі мітрапаліт, а сусвяціцелямі — арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый ва Ўкраіне, і біскуп Станіслаў Шыракарадзюк, ардынарый Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі РКЦ, паведамляе credo.pro.

На хіратонію ў Львоў прыбылі практычна ўсе рыма-каталіцкія біскупы з Украіны, а таксама  біскупы і святары з Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Італіі. Прыехалі францішкане з розных гарадоў, сярод якіх правінцыял кракаўскай правінцыі францішканаў канвентуальных і іншыя.

Падчас высвячэння былі прысутны святары з Праваслаўных Цэркваў, прадстаўнікі ўлады, дыпламаты.

Перад пачаткам імшы біскупа-намінанта сустракалі парафіяне з яго роднай парафіі – Мастыскі, што на Львоўшчыне.

Акт намінацыі  зачытаў сакратар епіскапату Украіны біскуп Віталь Скамароўскі. Верныя ў кафедральным саборы сустрэлі гэта апладысментамі.

Падчас гаміліі Львоўскі мітрапаліт РКЦ арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі нагаласіў, што Эдвард Кава ўпісваецца ў гісторыю Львоўскай архідыяцэзіі, як пяты біскуп францішканскай сям’і. «Хай Гасподзь дабраславіць цябе і вядзе шляхамі бласлаўлёнага Якава Стрэпы і святога Язэпа Більчэўскага», — заклікаў арцыбіскуп Макшыцкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі