У мінскіх паліклініках з’явяцца кабінеты за жыццё

Psihoterapevticheskaya-pomoshh-onkobolnyim-vrach1

Кабінеты «За жыццё» адкрыюць у трох паліклініках Заводскага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. Пра гэта паведаміў 10 ліпеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч на пасяджэнні гарадскога міжведамаснага савета па фармаванні здаровага ладу жыцця, папярэджанні і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў.

Паводле яго, предабортное кансультаванне ў паліклініках горада дапамагае жанчынам з непажаданай цяжарнасцю вырашыцца на выношванне дзіцяці, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Новыя кабінеты будуць міжраённымі. У кабінеце «За жыццё» 10-й гарадской паліклінікі прымуць пацыентак паліклінік № 10, 12, 20 і 40, 37-ы — паліклінік № 11, 22, 29, 35 і 37, 23-й — № 6, 7, 18, 21 і 23. Іх адкрыццё запланавана ў трэцім квартале 2017 года. Працаваць там будуць акушэр-гінеколагі і псіхолагі, якія дапамагаюць як жанчынам, якія жадаюць перапыніць цяжарнасць, так і жанчынам пасля заўчасных родаў, сэксуальнага гвалту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі