У Гомелі праваслаўны епіскап сустрэў святыню, дастаўленую каталікамі

Гомель
У Гомелі 9 жніўня, у дзень памяці святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона ў праваслаўнай традыцыі, да пачатку Боскай літургіі ў кафедральны Петрапаўлаўскі сабор быў урачыста дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў святога Панцеляймона.

Святыню даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі, якую ўзначаліў каталіцкі біскуп Локры і Джэрачэ Франчэска Аліва, паведамляе eparhiya.by.

Дэлегацыю сустрэў епіскап Гомельскай і Жлобінскі Стэфан з сонмам духавенства Гомельскай епархіі.

Па заканчэнні Боскай літургіі епіскап Стэфан звярнуўся да біскупа Франчэска Алівы са словамі падзякі.

Кіруючы архірэй Гомельскай епархіі адзначыў, што цяперашняе падзея мае вялікае значэнне для ўсіх беларусаў і асабліва для жыхароў Гомельскай зямлі, якая пацярпела ад тэхнагеннай Чарнобыльскай катастрофы.

«Верым, што прысутнасць такой найвялікшай святыні на Гомельскай зямлі – гэта дар Божы для ўсіх нас», – падкрэсліў епіскап Стэфан.

VK

Каментары





Блогі