Епіскап Веніямін узначаліць экспедыцыю “Дарога да святыняў”

Дорога
У Беларусі 30 жніўня распачнецца чарговая праваслаўная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, якая з’яўляецца часткай святкавання Дня пісьменства.

Гэтам разам яе духоўным кіраўніком стане епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, паведамляе sobor.by.

Экспедыцыя працягнецца па 3 верасня. Традыцыйна яна пачнецца ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга. У гэтым годзе канчатковы пункт назначэння – Полацк.

Агульная працягласць маршруту – 1110 кіламетраў. Запланаванае наведванне 11-і населеных пунктаў, сярод якіх Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы, – апавядае адзін з кіраўнікоў царкоўна-свецкага праекта “Дарога да святыняў” Аляксандр Лапата-Загорскі.

У экспедыцыі бяруць узел творчая і навуковая інтэлігенцыя – пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы.

VK

Каментары





Блогі