Парафія ў Горках просіць дапамагчы сабраць грошы на фасадную выяву Хрыста

Горки
Парафія Маці Божай Бялыніцкай у Горках блізу Магілёва просіць дапамагчы сабраць 1100 беларускіх рублёў, каб набыць скульптурную выяву Іісуса Хрыста для размяшчэння на франтоне капліцы, якая будуецца намаганнямі невялікай супольнасці горацкіх каталікоў.

Касцёл у Горках быў разбураны ў часы Расійскай імперыі.

“Нашай парафіі, якая будуецца і парадкуецца на вашых вачах, патрэбная грашовая дапамога. Нам неабходна набыць выяву Езуса Хрыста коштам 1100 беларускіх рублёў. Мы паступова працягваем працы па добраўпарадкаванні вонкагава выгляду нашай новай капліцы. Надыйшоў час на фасадныя працы. Мы хочам размясціць у франтоне будынка скульптурную выяву Езуса Хрыста. Вышыня фігуры — 165 см. Уласнымі сіламі мы гэтыя грошы не збяром. Будзем удзячныя ўсім, хто дапаможа нам набыць выяву Хрыста, усім аддзячым малітоўна”, – звяртаецца да каталікоў душпастыр парафіі кс. Андрэй Кеўліч у парафіяльным акаўнце ў фэйсбуку.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

парафіяльны банкаўскі рахунак:

Религиозная община “Римско-католический приход Матери Божьей Белыничской г. Горки”

пер. Володарского 10, г.Горки, 213410 Могилевская обл.

р/с BY79AKBB30150310135667300000 в ЦБУ № 708 г.Горки ф-ла № 714

АСБ « Беларусбанк» г.Кричев код АКВВY21714 УНП

700843630 ОКПО

 

VK

Каментары





Блогі