У Мінску 14 і 17 жніўня – экскурсіі «Мінск навамучанікаў»

афиша
У Мінску намаганнямі праваслаўных энтузіястаў 14 і 17 жніўня запланаваныя чарговыя экскурсіі «Мінск навамучанікаў».

14 жніўня экскурсія будзе па-беларуску, 17 жніўня – па-руску. Пачатак у 18.30 ад помніка Максіму Багдановічу, што ў скверы ля Нацыянальнага Вялікага Тэатра оперы і балета.

Удзельнікаў чакае аповед пра 25 асобаў, нараджэнне, вучоба, служэнне ці смерць якіх злучаныя з Мінскам. “Яны б маглі ўвайсці ў гісторыю горада і Беларусі, як выпускнік першага выпуска юрфака БДУ, ці як заснавальнік руху цвярозасці, ці як бацька знакамітай балерыны, дзякуючы якой наш тэатр Оперы і балета мае тытул «Вялікі». Але іх імёны сыйшлі ў нябыт і доўгі час былі забароненыя для вымаўлення ўслых, пакуль у 1999 годзе гэтыя імёны не былі ўшанаваныя як імёны праваслаўных святых новага часу”, – апавядаюць арганізатары праекта на адмысловай суполцы ў Кантакце.

VK

Каментары





Блогі