Ва Ушачах ушанавалі святога, выяўленага на гарадскім гербе

Ушачи
Ва Ушачах 10 жніўня, у дзень успаміну святога Лаўрэнція ў каталіцкай традыцыі, вернікі гарадской парафіі адзначылі сваё тытульнае свята з удзелам святароў з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, які ўзначаліў урачыстую святую Імшу.

Гасцямі парафіі сталі святары з Параф’янава, Глыбокага, Бешанковічаў, Новалукомля, Празарокаў, Новага Пагосту. Некаторыя з гасцей у свой час тут служылі, а кс. Мікалай Ліпскі з Навалукомля 10 гадоў таму прыняў ва Ушачах святарскае пасвячэнне, паведамляе catholicnews.by.

Прывітаўшы пробашча парафіі кс. Віталя Гальца і вернікаў, біскуп Буткевіч нагадаў гісторыю жыцця святога Лаўрэнція, выява якога знаходзіцца на гарадскім гербе.

Гэты святы быў сучаснікам Папы Сікста ІІ і імператара Валяр’яна, які ў 258 годзе пакараў смерцю шматлікіх хрысціянаў.

Напрыканцы Імшы да біскупа звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады, якія падзякавалі высокаму госцю за прысутнасць ва Ушачах.

Згодна з мясцовай традыцыяй, якой ва Ушачах суправаджаецца ўрачыстасць святога Лаўрэнція, біскуп Віцебскі асвяціў хлебныя караваі і мёд.

VK

Каментары





Блогі